2010-10-19 11:39:23

У Рыме абралі новае кіраўніцтва Рыцарства Беззаганнай


RealAudioMP3 11-16 кастрычніка ў Рыме прайшоў надзвычайны сход Рыцарства Беззаганнай. У сустрэчы ў францішканскім каледжы «Seraphicum» прыняло ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў з розных краін свету.

Спецыяльным госцем сходу быў кардынал Клаўдыё Хумэс, прэфэкт Кангрэгацыі па справах Духавенства. Іерарх падчас свайго выступлення сказаў, што свет ведае айца Максімільяна Кольбэ з яго мучаніцкай смерці. У той жа час, — як нагадаў кардынал, — ён быў таксама вынаходнікам новага спосабу евангелізацыі, праз якую даходзіў да шырокага кола людзей, што былі далёка ад Хрыста і веры.

Старшынёй Рыцарства Беззаганнай была абрана Рафаэлла Агуццоні, Місіянерка Беззаганнай айца Кольбэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.