Даць хлеб і чалавечую годнасць мігранту. Новая кніга арцыбіскупа Маркетто
Новая кніга былога
Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Агостыно Маркетто, якая выходзіць ў італьянскім
выдавецтве «La Scuola», выклікала вялікае зацікаўленне СМІ Заходняй Еўропы. Назва
кнігі: «Касцёл і мігранты. Мая барацьба за адзіную чалавечую сям’ю».
Амаль
10 гадоў арцыбіскуп Маркетто ўзначальваў Папскую раду пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.
Ён кажа пра тое, што ўжо 8 гадоў таму быў падрыхтаваны дакумент, які закранае тэматыку
прымусовай эміграцыі. Асабліва трагічна выглядае сітуацыя з дзецьмі і моладдзю. Сёння
Еўропа павінна лічыцца з феноменам эміграцыі, і не толькі на ўзроўні перадвыбарчых
заяваў.
Кніга дае канкрэтныя дадзеныя, прапануе ключ да прыняцця мудрых палітычных
рашэнняў.
Цэнтры прыёму эмігрантаў у Еўропе ляжаць, па прызнанні былога старшыні
Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, цяжкім каменем на яго сэрцы.
Галоўная
задача палітыкаў Заходняй Еўропы ў адносінах да эмігрантаў, на думку арцыбіскупа,
— даць яму хлеб і чалавечую годнасць.