2010-10-18 10:59:47

Ватыкан у ААН супраць выкарыстання дзяцей у якасці салдатаў


RealAudioMP3 “Дзеці-салдаты маюць права чакаць ад міжнароднай супольнасці абароны і закончэння раз і на заўсёды гэтай ганебнай практыкі”,- сказаў на форуме ААН прадстаўнік Апостальскай Сталіцы. Арцыбіскуп Франсіс Чуллікатт выступіў падчас дэбатаў на Генеральнай Асамблеі, тэмай якой была абарона правоў дзяцей.

Ватыканскі дыпламат папярэдзіў, што ў рэгіёнах кранутых войнамі расце клімат беспакаральнасці і паблажлівасці для вінаватых, якія выкарыстоўваюць непаўналетніх ва ўзброенных канфліктах. Колькасць дзяцей-салдатаў ацэньваецца сёння ў чвэрць мільёна. “Міжнародная супольнасць з’яўляецца іх маральным даўжніком”,- заявіў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН.

З такім выкарыстоўваннем дзяцей можна эфектыўна змагацца. Адносна гэтага існуюць адпаведныя прававыя дакументы ў форме факультатыўнага пратаколу да Канвенцыі аб правах дзіцяці. Пратакол тычыцца менавіта абароны дзяцей перад выкарыстаннем іх ва ўзброенных канфліктах і тэрарызме, а таксама перад нявольніцтвам, прастытуцыяй і парнаграфіяй. Хоць у гэтым годзе адзначаецца 10 годдзе існавання пратаколу, існуюць краіны, якія яго яшчэ не прынялі.

Арцыбіскуп Чуллікатт нагадаў таксама аб вялікім вопыце Каталіцкага Касцёла ў барацьбе з гандлем дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.