2010-10-17 12:16:39

Дзесяткі тысяч вернікаў дзякавалі на Плошчы св. Пятра за новых святых


RealAudioMP3 З удзелам некалькіх дзесяткаў тысяч вернікаў, якія сабраліся на Плошчы св. Пятра ў Рыме, прайшла сёння св. Імша, якую ўзначаліў папа Бэнэдыкт XVI. Падчас яе Пантыфік абвесціў шэсць новых святых. Адзін з іх – польскі законнік Станіслаў Солтыс, называны Казімерчыкам (1433-1489). Акрамя таго, былі кананізаваныя брат законны з Канады і чатыры законныя сястры: дзве італьянкі, адна іспанка і адна аўстралійка.

Святую Імшу з Пантыфікам канцэлебравалі кардыналы, арцыбіскупы і біскупы, а таксама некалькі сотняў святароў.

На літургіі прысутнічалі таксама аўстралійскі і канадскі міністры замежных спраў: Кевін Радд і Лоуренс Кэнан, віцэміністр юстыцыі Іспаніі Хуан Карлас Марэна Кампа і Джані Летта, намеснік Прэзідыума Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі.

На фасадзе базылікі св. Пятра былі змешчаны партрэты новых святых.

У св. Імшы прынялі ўдзел таксама пілігрымы з краін, з якіх паходзілі новыя святыя.

Сённяшняя кананізацыя стала першай і адзінай такой цырымоніяй у гэтым годзе і восьмай ад пачатку пантыфікату Бэнэдыкта XVI. Падчас сямі папярэдніх кананізацыйных цырымоній Папа абвясціў 28 святых.







All the contents on this site are copyrighted ©.