Бэнэдыкт ХVI здзейсніў кананізацыю шасці новых святых
У нядзелю 17 кастрычніка
Папа Бэнэдыкт ХVI падчас святой Імшы на Плошчы св. Пятра узнёс да хвалы алтароў шэсць
новых святых.
Першы з іх Андрэй (Альфрэд) Бессэтт, канадзец, які жыў на пераломе
ХІХ-ХХ стагоддзяў. Быў братам законным з Кангрэгацыі Святога Крыжа. Да закону ўступіў
у 1870 годзе. Большую частку свайго жыцця правёў у кляштары Co’te-des-Neiges у Манрэалі.
Яго глыбокая вера дала яму павагу і любоў усіх, хто ведаў яго. Быў суцяшыцелем і маральным
аўтарытэтам для бедных, хворых і патрабуючых, якія прыбывалі да яго, каб пачуць словы
суцяшэння і падтрымкі. Здараліся нават цуды і аздараўленні праз яго заступніцтва.
Ён сам адчуваў асаблівую сувязь са Святым Юзафам, у гонар якога ў 1904 годзе пачаў
будаваць Санктуарый на Каралеўскай Гары, які пазней стаў базілікай і важным цэнтрам
пілігрымак.
Святая Кандыда Марыя ад Езуса, жыла таксама на пераломе ХІХ –ХХ
стагоддзяў. Была іспанкай з Краіны Баскаў, заснавальніца Кангрэгацыі Дачок Езуса.
Пад уплывам візій, якія мела ў 1869 годзе зразумела, што павінна заснаваць
новую законную супольнасць, якая занялася б занядбанай і пакінутай моладдзю. Хоць
сама была амаль непісьменнай, і пры гэтым беднай і самотнай, дастаткова хутка здолела
заснаваць у горадзе Саламанка Кангрэгацыю Дачок Езуса, якая прытрымлівалася духоўных
практыкаванняў Святога Ігнація Лаёлы, заснавальніка ордэна езуітаў.
Трэцяя
новая святая –Марыя ад Крыжа з Аўстраліі, жыла 1842-1909 гг. Была заснавальніцай Кангрэгацыі
Сясцёр Святога Юзафа ад Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, харызматам якой стала навучанне
і выхаванне дзяцей з бедных сем'яў. Яна была пачынальніцай каталіцкай адукацыі ў сваёй
краіне.
Юлія Сальцано, італьянка, жыла ў 1846-1929 гг. Была дзевай і заснавальніцай
Кангрэгацыі Сясцёр Катэхетак ад Святога Сэрца. Памерла ва ўзросце 73 гадоў.
Габіт кларысак
налажыла ў 1481 ў горадзе Урбіно. Праз тры гады яе бацька стаў фундатарам кляштара
каля Камерыно, куды ў 1484 годзе перайшла жыць сястра Баптыста, якая стала там настаяцельніцай.
Памерала ад эпідэміі чумы.
Апошні з новых святых, Ксёндз Станіслаў Солтыс,
званы ад месца нараджэння- Казімежа (цяпер частка Кракава) Казімерчыкам, жыў у 1433-1489
гадах. Каля 1462 года ўступіў у Кангрэгацыю Рэгулярных Латэранскіх Канонікаў, дзе
і прыняў святарскія свядчыны. Меў містычныя візіі. Памёр у сваім кляштары ў Кракаве
ў 1489 годзе. Адразу ж пасля смерці пачаў пашырацца яго культ, які афіцыйна быў зацверджаны
дэкрэтам Папы у 1992 годзе.
На цырымоніі кананізацыі былі прысутныя рэлігійныя
і палітычныя дзеячы. У прыватнасці кардынал Станіслаў Дзівіш з Кракава і Прэзідэнт
Польшчы Браніслаў Камароўскі.