2010-10-16 12:11:38

Сінод Біскупаў: палемічныя галасы прадстаўнікоў некаталіцкіх супольнасцяў


RealAudioMP3 15 кастрычніка на Сінодзе Біскупаў для Блізкага Усходу выступіла восем прадстаўнікоў некаталіцкіх хрысціянскіх Касцёлаў. Высказванні некаторых з іх мелі палемічны характар.

Арцыбіскуп Жорж Ходрэ, Мітрапаліт Біблос, Ботрыс і Гары Ліван з Лівану не згадзіўся з сцверджаннем, што “адзінства ў лоне Каталіцкага Касцёла грунтуецца на двух знаках: Хросце і Эўхарыстыі ў адзінстве з Біскупам Рыма”. Ён патлумачыў, што Святы Ігнацій Антыяхійскі, які першым вынайшаў тэрмін “Каталіцкі Касцёл”, меў на ўвазе адзінства мясцовага Касцёла аб’яднагага ў веры вокол свайго біскупа да такой ступені, што ў літургіі ўзгадваў яго імя, без якіх-небудзь спасылак на іншы касцёльны аўтарытэт. У той жа час ўзгад у літургіі імя Біскупа Рыма за межамі яго дыяцэзіі ўводзіць ідэю паўсюднага Касцёла “ў колькасным, прасторным і сацыялагічным значэнні, падчас таго, як Пан стварае Каталіцкі Касцёл лакальна, як сваё Цела”


“Ці вынікам паўсюднага Касцёла не з’яўляецца існаванне паўсюднага біскупа, які меў бы юрысдыкцыю над светам незалежна ад Эўхарыстыі, адзінага знаку адзінства паміж хрысціянамі?”,- спытаў Мітрапаліт. Ён адзначыў пры гэтым, што ўзгадваючы імя “Папы Рымскага” ва Усходніх Літургіях ствараецца практыку, якой хрысціянскі Усход “ніколі не ведаў”.

Армянскі біскуп Дамаска, Армаш Нальбандыян абвінаваціў краіны Захаду ў тым, што яны спрыяюць эміграцыі хрысціянаў з Блізкага Усходу, і якіх не прыймаецца пад увагу ў палітычных планах. Ён супрацівіўся называць краіны гэтага рэгіёну тэрарыстычнымі. “Ісламская дзяржава не азначае аўтаматычна тэрарыстычнай краіны”,- сказаў 37 гадовы іерарх. Ён заклікаў Касцёлы Захаду паўстрымоўваць палітыкаў сваіх краін перад выкарыстаннем рэлігіі да апраўдання войнаў, эканамічных і палітычных інтарэсаў.


У той жа час ён не пагадзіўся са сцверджаннем “Lineamenta” ( падрыхтоўчага дакумента, які ўказвае асноўныя напрамкі прац Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу) аб тым, што з’яўленне Каталіцкіх Усходніх Касцёлаў было “экумэнічным намаганнем”, накіраваным на аднаўленне адзінства падзеленага Касцёла. “Мы мусім прызнаць гістарычныя факты, але не трэба называць гэта “экумэнічнымі намаганнямі”,- заявіў армянскі біскуп.


Шаган Саркісіян, армянскі біскуп Алеппо ў Сірыі адзначыў, што “адзінства Касцёлаў з’яўляецца больш чым калі небудзь неабходным для Блізкага Усходу”. Таму Касцёлы гэтага рэгіёну, паважаючы эклезіялагічныя адрозненні, якія іх дзеляць, “павінны заўсёды быць разам, планаваць разам і дзейнічаць разам”. Ён запэўніў, што цяперашні Сінод Біскупаў “армянскі Каталікос Арам І прызнае, ў пэўным сэнсе, Сінодам усіх Касцёлаў Блізкага Усходу, таму, што мы жывём разам у такіх самых умовах, перажываем тыя ж праблемы і знаходзімся ў абліччы падобных выклікаў”. Таму мы павінны разам пахіліцца над прысутнасцю і сведчаннем хрысціян на Блізкім Усходзе і разам заняцца рэарганізацыяй і аднаўленнем нашых дзеянняў і нашай місіі”,- сказаў біскуп Саркісіян.


Працы Сіноду працягнуцца да 24 кастрычніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.