2010-10-15 16:34:53

Сінод для Блізкага Усходу: прадстаўнікі іслама гаварылі аб неабходнасці мірнага суіснавання


RealAudioMP3 На неабходнасць мірнага суіснавання хрысціян і мусульман на Блізкім Усходзе гаварылі прадстаўнікі іслама, якія прыбылі з Лібана і Ірана.

Сунніт з Лібана сказаў, што мусульмане і хрысціяне падзяляюць тую самую долю. Ён рашуча асудзіў атакі на хрысціянаў, якія, на яго думку, ёсць новай з’явай, чужой для Усходу, якія пагражаюць грамадскай структуры рэгіёну. На яго думку праблемы, якія адчуваюць хрысціяне на Блізкім Усходзе паходзяць з недахопу пашаны правоў грамадзян у некаторых краінах і ўсеагульнай роўнасці нягледзячы на этнічную ці рэлігійную прыналежнасць. Прычынай з’яўляецца таксама неразумення духу навучання ісламу аб адносінах з хрысціянамі. У гэтай сітуацыі задачай хрысціянаў і мусульманаў павінна быць супрацоўніцтва ў галіне пашаны прынцыпаў і правіл суіснавання ў грамадстве, супрацьстаянне культуры экстрэмізму, развіццё культуры памяркоўнасці, любові і прабачэння.

Прадстаўнік з Лібана выступіў супраць прымяняння краінамі Захаду палягчэнняў у эміграцыі для хрысціян Блізкага Усходу. “Эміграцыя хрысціян спрычыняе збядненне арабскай тоеснасці, яе культуры і аўтэнтычнасці”. На яго думку эміграцыя хрысціян з’яўляецца пагрозай для мусульманаў Блізкага Усходу. “захаванне прысутнасці хрысціянаў у гэтым рэгіёне ёсць супольным абавязкам мусульманаў і хрысціян”.

За тое шыіт з Ірана выказаўся супраць абвінавачванні ісламу адказнасцю за дзеянні паасобных групаў ці асобаў, якія пярэчыць Карану. На яго думку хрысціяне карыстаюцца ў Іране ўсімі грамадзянскімі правамі і могуць свабодна вызнаваць сваю веру. Адзначыў, што стабінасць ў свеце залежыць ад стабільнасці існавання грамадскіх груп, так каб усе маглі жыць без страху і запалохванняў з боку іншых людзей. На заканчэнне ён падкрэсліў абавязак запэўніць менавіта такія ўмовы жыцця для ўсіх жыхароў Блізкага Усходу.








All the contents on this site are copyrighted ©.