Рым: сусветная прэм'ера араторыі " Ты вялікі, Караль”
З нагоды чарговай
гадавіны выбараў Папы Яна Паўла II, у суботу 16 кастрычніка ў рымскім касцёле Святога
Духа будзе выканана упершыню араторыя " Ты вялікі, Караль" для салістаў, хору і аркестра
пад кіраўніцтвам дырыжора Эцыо Монці. Аўтар музычнага твору - айцец Карло Koлафранческі,
італьянскі святар, які быў пробашчам рымскага шпіталю Святога Яна на Латэране. Ён
увайшоў ў адмысловы духоўны дыялог з Янам Паўлам II пасля візіту ў шпіталь польскага
Папы ў 1992 годзе. Тады яму была падорана каштоўная дарахавальніца, зробленая за кошт
ахвяраванняў ад пацыентаў. "У дадатак да сваёй духоўнай каштоўнасці, гэтая дарахавальніца
мае сімвалічнае значэнне, паколькі яна ўтрымлівае радасныя і сумныя таямніцы соцень
пакутных ад хвароб вернікаў",- сказаў айцец Колафранческі. Менавіта незабыўнасць
тае сустрэчы з Папам Каралям Вайтылам натхніла яго, па прызнанні італьянскага святара,
на напісанне Араторыі. Музычны твор узнаўляе найбольш важныя этапы пантыфікату
Караля Вайтылы. Прэм’ера будзе транслявацца ў прамым эфіры па ватыканскім тэлеканале
Telepace і Rai Internationale .