2010-10-15 16:34:36

Рабін Росэн на Сінодзе Біскупаў: яўрэі яшчэ добра ня ведаюць хрысціянства


RealAudioMP3 Працы Сіноду працягваюцца ў прысутнасці Святога Айца на агульных пасяджэннях. На адным з іх выступіў спецыяльна запрошаны Папам, рабін Давід Росэн. Ён з’яўляецца дарадчыкам Галоўнага Рабіната Ізраіля і дырэктарам аддзела міжнародных адносін у Амерыканскім яўрэйскім камітэце.

У сваім выступленні перад Сінадальнымі айцамі рабін Росэн падкрэсліў поступы дасягнутыя ў апошні час у дыялогу і супрацоўніцтве паміж хрысціянамі і габрэямі. Адзначыў, што некаторыя духоўныя асобы не ведаюць не толькі сучаснага юдаізму, але і навучання Касцёла на гэтую тэму. Ён прызнаў, аднак, што ў яўрэйскім свеце яшчэ больш распаўсюджана няведанне хрысціянства і перамен, якія адбыліся ў адносінах з католікамі. Жыццё кожнай грамадскасці ў сваім культурным, рэлігійным і моўным кругу (асяроддзі), што характэрнае для Блізкага Усходу, ўключна з Ізраілям, не спрыяе ўзаемнаму пазнанню.


Спасылаючыся да ізраільскай акупацыі палестынскіх зямель як крыніцы арабска-габрэйскага канфлікту прадстаўнік юдаізма нагадаў, што гэты канфлікт з’явіўся некалькі дзесяткаў гадоў раней. Прызнаў аднак, што хрысціяне Палестыны маюць права падзяляць імкненні палестынскага насельніцтва. Сітуацыя Касцёлау, ў цяперашні час цяжкая, асабліва, калі дзеліць іх палестынска-ізраільская мяжа.

На прэс-канферэнцыі рабін Росэн гаварыў таксама аб спрэчным рашэнні ізраільскага ўрада, каб усе новыя грамадзяне складалі прысягу на вернасць Ізраілю як “габрэйскай дзяржаве”. Хоць выказаў асабістае шкадаванне з прычыны такой прапановы, але патлумачыў, што існуе розніца паміж габрэйствам, якое тычыцца этнічнай групы і рэлігійнай супольнасці. На яго думку большасць ізраільцыян думаючы аб габрэйскай дзяржаве не разумее гэтага ў рэлігійным сэнсе.








All the contents on this site are copyrighted ©.