2010-10-14 15:56:59

Хваля гвалту супраць хрысціянскіх дзяўчынак у Пакістане.


Хрысціянская супольнасць ў шоку ад двух новых выпадках гвалту. 12-гадовая Лубна Мас згвалтаваная і забітая групай мусульман у пакістанскім мейсцы Равалпіндзі, а напярэдадні 13-гадовая Кіра Наяц з Файзалабаду была згвалтаваная мусульманскай моладдзю.

Па паведамленні інфармацыйнага місіянарскага агенцтва Fides, бацькі вельмі запалоханыя і не рашаюцца скардзіцца куды-небудзь ці зрабіць афіцыйную заяву, а плануюць пераехаць ў іншае месца.
Мясцовыя пазаўрадавыя арганізацыі і асацыяцыі хрысціянскіх юрыстаў асудзілі гвалт, матэрыяльна і юрыдычна дапамагаюць пацярпелым хрысціянскім сем'ям.

Яшчэ адзін выпадак гвалту быў зарэгістраваны сёлета ў красавіку, але толькі 2 кастрычніка прынята афіцыйная скарга супраць асобы, якая ўчынiла згвалтаванне, прычым, дзякуючы ўмяшанню Дыяцазальных Камісій г.Файзалабаду. Агенцтва падкрэслівае, што "апошнія выпадкі насілля над хрысціянскімі дзяўчынкамі – “вяршыня айсберга". Штодня здараюцца гвалты, за якімі ляжыць спроба запалохаць хрысціянаў, штурхнуць на прымусовыя шлюбы ці жаданне кінуць дзяўчынак на шлях рабства або прастытуцыі.

Па дадзеных Цэнтра прававой абароны ((Center for Legal Aid Assistans and Settlement) выкраданні і сэксуальны гвалт ў дачыненні да юных хрысціянак і дзяўчат веры інду з мэтай прымусу пераходу іх у мусульманства і непажаданага шлюбу ў Пакістане значна павялічыўся.








All the contents on this site are copyrighted ©.