2010-10-14 15:57:31

Выкладанне хрысціянства вернецца ў школы Швецыі


RealAudioMP3 Хрысціянства будзе пераважаць у выкладанні рэлігіі ў новым навучальным годзе. Гэта першае рашэнне, прынятае новым урадам Швецыі на чале са старшынём кансерватараў Фрэдэрыкам Рэйнфельдтам. Пра навіну паведаміў міністр адукацыі Ян Бьёрклунд.

“Да гэтага часу,- як цытуе міністра каталіцкі штодзённік “Аvvenire“,- выкладанне рэлігіі было накіравана на вядзенне дыялогу між рознымі рэлігіямі і на адкрытасць да жыцця, мела на мэце абуджаць цікаўнасць для вывучэння рэлігіі",- растлумачыў міністр.

Pашэнне суправаджалася рознагалоссямі, асабліва з боку ісламскай супольнасці, прысутнай у краіне. Міністр растлумачыў, што зварот да традыцыі прадыктаваны прызнаваннем бясспрэчнай ролі хрысціянства ў гістарычным і грамадзянскім развіцці Швецыі і яго ўплыву на ўсе нацыі ва ўсіх краінах Еўропы. Паводле апытання, праведзенага шведскай прэсай, 76% шведаў падтрымліваюць гэтае рашэнне свайго ўраду.









All the contents on this site are copyrighted ©.