Італія: бэатыфікацыйны працэс айца Матэа Рыччы, апостала Кітая
Неўзабаве павінен
пачацца бэатыфікацыйны працэс айца Матэа Рыччы, італьянскага місіянара ў Кітаі, 400-я
гадавіна смерці якога адзначаецца менавіта ў самім Кітаі і ў Італіі, асабліва ў яго
роднай дыяцэзіі Мачэраты.
Менавіта там сабралася ў першы раз гістарычная камісія.
Яна будзе аналізаваць яго лісты і тыя, якія тычацца дзейнасці Айца Рыччы ў Кітаі.
Як адзначыў старшыня камісі ксёндз Крывэллер, Матэо Рычы на працягу доўгіх гадоў вёў
інтэнсіўную місіянерскую і навуковую дзейнасць. Памёр у Пекіне 11 мая 1610 года.