2010-10-12 15:12:12

Ізраіль зацікаўлены працамі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу


RealAudioMP3 “Ізраіль з вялікім зацікаўленнем будзе сачыць за працамі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які толькі-што пачаўся ў Ватыкане”,- сказаў газеце “Avvenire” пасол гэтае краіны пры Апостальскай Сталіцы, Мордэхай Левы.


Ён перакананы, што большасць іерархаў, якія ўдзельнічаюць у Сінодзе,- хоць, як ён адзначае, 90 адсоткаў Епіскапату рэгіёну гэта арабы,- “не хоча, каб Сінод меў палітычнае значэнне”. Гэта гарантуе, на ягог думку, таксама рабочы дакумені Сіноду ( Instrumentum laboris), які паказвае, што галоўнай праблемай з’яўляецца “як быць сведкамі ў сітуацыі меншасці ў кантэксце ісламскай большасці”. Гэта, несумненна, звязана з праблемай гвалту ў дачыненні да хрысціян, што мы назіраем у многіх краінах, ад Ірака па Палесціну, ў нейкім сэнсе таксама ў Турцыі”,- дадаў Левы.


На пытанне , ці Сінод можа вызначыць набліжэнне ў адносінах Каталіцкага Касцёла з юдаізмам, амбасадар Ізраіля адказаў, што ён упэунены ў гэтым. “У сувязі з гэтым вельмі важна, на мой погляд, ёсць радыкальная адмова ад антысемітызму ў дакуменце Instrumentum laboris... і прызнанне антысыянізму за стаўленнем чужое Касцёлу”,- указаў дыпламат.


Ён падкрэсліў, што эксодус хрысціян са Святой Зямлі не тычыцца Ізраіля, таму што ён з’яўляецца “адзінай краінай, побач Ярданіі, дзе ўзрасла колькасць хрысціян”. “Іншая сітуацыя ў Палестынскай Аўтаноміі. У Бэтлееме меў месца эксодус, і гэта таму, што пад ціскам Гамаса дайшло да ісламізацыі гэтага горада”,- лічыць Левы.








All the contents on this site are copyrighted ©.