2010-10-11 16:21:17

Ватыкан: у аўторак 12 кастрычніка прэзыэнтацыя новай дыкастэрыі


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады да спраў садзейнічання новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікела, у аўторак 12 кастрычніка прадставіць журналістам у Прэсавым бюро Апостальскай Сталіцы дакумент Папы Бэнэдыкта ХVI “Ubicumque et semper” ( Усюды і заўсёды), які стварае новую дыкастэрыю Рымскай Курыі.

Па словах эксперта ў ватыканскіх справах журналіста Андрэя Торнеллі Святы Айцец ў сваім Апостальскім лісце адзначае, што Касцёл заўсёды і ўсюды прызнаваў евангелізацыю за сваю асноўную задачу. Хоць перашапачаткова было прадказана, што паўнамоцтвы новай дыкастэрыі будуць абмяжоўвацца толькі да краін аб старажытнай хрысціянскай традыцыі, якія падвяргнуліся секулярызацыі, на думку журналіста Торнеллі ў дакуменце Папы гаворка ідзе аб пашырэнні гэтых кампетэнцый на ўвесь Касцёл. Бэнэдыкт ХVI жадае, каб новая Папская Рада турбавалася пра распаўсюджванне Катэхізісу Каталіцкага Касцёла і задача гэта не павінна абмяжоўвацца толькі да краін Захаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.