2010-10-11 15:59:03

Бэнэдыкт ХVI: Касцёл змагаецца з фальшывымі бажкамі, якія знішчаюць свет



RealAudioMP3 “Нават і сёння існуюць ілжывыя бажкі, якія знішчаюць свет, і з якімі хрысціяне павінны змагацца, каб іх перамагчы”,- сказаў Святы Айцец. Ён даў імправізаваную прамову на Пленарным пасяджэнні Спецыяльнага Зграмаджання Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу.

Папа параўнаў сучасны час да першых вякоў хрысціянства, калі “кроў мучанікаў адабрала сілу фальшывым бажкам, пачынаючы ад улады імператара”. Таксама сёння неабходная кроў мучанікаў, балючы крык Маці Касцёла, які робіць тое, што ўпадаюць цёмныя сілы, свет мяняецца.. не прыняўшы фальшывых бажкоў”. Святы Айцец адзначыў, што сучасныя імперыі, ананімныя капіталы знявольваюць чалавека, часта яго падманваюць. Гэта дэструктыўныя сілы, якія пагражаюць свету.


Бэнэдыкт ХVI адзначыў, што іншымі фальшымі бажкамі з’яўляюцца сілы тэрарыстычных ідэалогій, якія цвердзяць, што дзейнічаюць ад імя Бога. Аднак гэтыя ілжывыя бажкі, якія павінны быць здэмаскаваныя, таму што яны не ёсць Богам.

Святы Айцец асудзіў наркаманію, “гэтую сілу, якая як пражэрлівы звер кладзе сваю руку на зямлю, знішчаючы яе”. Ён таксама звярнуў увагу на разбэшчанасці свету, якія адкідаюць вартасці чыстаты і шлюбнага саюзу. “Усе гэтыя ілжывыя ідалы павінны ўпасці, павінна мець месца тое, што абвяшчае Святы Павел у Лісце да Эфэсцаў: “усе панаванні падаюць і падвяргаюцца ўладзе адзінага Пана, Езуса Хрыста”,- сказаў Святы Айцец нагадаўшы, што Касцёл змагаецца з гэтымі фальшывымі бажкамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.