2010-10-10 17:05:50

Сінод для Блізкага Усходу.


RealAudioMP3 Насеньне супакою - так назваў свой артыкул Octava Dies кіраўнік Мас-медыя Ватыкана айцец Фэдэрыко Ламбардзі
На працягу двух тыдняў католікі Блізкага Усхода будуць ў цэнтры ўвагі ўсяго Касцёла, бо ўсе іх біскупы збяруцца ў Рыме на Сінод.
Блізкі Усход з'яўляецца рэгіёнам, дзе хрысціяне складаюць меншасць, часта пазбаўленую якога-небудзь палітычнага або сацыяльнага ўплыву, а стан пастаяннай вайны ці напружанасці заьівае іх надзею на будучыню і прымушае на эміграцыю. Але гэта таксама рэгіён, дзе хрысціянства нарадзілася, дзе мае свае карані і старажытныя традыцыі, унікальныя культурныя і духоўныя багацці. Таму праблемы Касцёла на Блізкім Усходзе закранаюць ўсіх нас."Еднасць і сведчанне" - тэма Сінода нагадвае, што першая суполка вернікаў у Ерусаліме "была адзіным сэрцам і адзінаю душой".

Хто не мае палітычнай або ваеннай улады, часта пакутуе ад гвалту і можа звяртацца толькі да сілы духу і любові. Больш глыбокі саюз паміж рознымі каталіцкімі супольнасцямі на ўсім Блізкім Усходзе можа памагчы пачуць іх агульны крык і плач за мір, узняты моцным і надзейным голасам без аніякіх зацікаўленняў, акрамя справядлівасці. Падбадзёрыць іх падтрымкай шматлікіх Касцёлаў у іншых частках свету, салідарных з патрэбамі духоўнай і матэрыяльнай дапамогі,- вось бесперапынны інтэнсіўны клопат Папы, які зажадаў зрабіць гэты Сінод голасам, знакам і насеннем надзеі і міра.








All the contents on this site are copyrighted ©.