2010-10-10 17:03:29

Святы Айцец просіць малітоўнае падтрымкі для прац Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Сёння 10 кастрычніка, ў першай палове дня, Папа адкрыў працы Спецыяльнага Зграмаджання Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Сінод пачаўся Святой Імшой, адслужанай Папам Бэнэдыктам ХVI у Базыліцы Святога Пятра, У сваёй гаміліі Святы Айцец сказаў:


“Эўхарыстыя, падзяка Богу за атрыманыя ласкі, сабрала нас сёння пры магіле Святога Пятра, па надзвычайнай прычыне: каб сабрацца на Спецыяльнай Асамблеі навокал Біскупа Рыма і біскупаў з Блізкага Усходу. Гэтая ўнікальная падзея сведчыць аб зацікаўленнасці ўсяго Касцёла Божым народам, які жыве ў Святой Зямлі і на ўсім Блізкім Усходзе.

Перш за ўсё мы узносім нашу падзяку Пану гісторыі, паколькі дазволіў, нягледзячы на складаную і цяжкую сітуацыю, каб на Блізкім Усходзе маглі жыць заўсёды, ад часоў Езуса і па сёння. Хрысціяне. На гэтых землях адзіны Хрыстовы Касцёл мае шэць Усходнях каталіцкіх Цэркваў sui iuris, якія маюць розныя літургічныя, культурныя і духоўныя традыцыі і таксама Касцёл лацінскай традыцыі.


Касцёл заснаваны, каб быць знакам і інстумантам адзінага і ўніверсаль нага збаўчага плана Бога. Ён выконвае гэтую місію проста будучы самым самбою, значыць “адзінствам і сведчаннем”, як абвяшчае тэма Сінадальнай Асамблеі, якая сёння адкрылася. Без адзінства не можа быць ніякага сведчання: вялікім сведчаннем з’яўляецца менавіта жыццё ў адзінстве. Езус кажа ясна: “Па тым пазнаюць ўсе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў паміж сабою”.


Мэта гэтага Сіноду мае пераважна пастырскі характар. Хоць мы не можам ігнараваць далікатную і часта драматычную сацыяльна-палітычную сітуацыю ў некаторых краінах, пастыры Касцёла на Блізкім Усходзе жадаюць засяродзіць сваю ўвагу на канкрэтных аспектах сваёй місіі. У гэтай сувязі, “l’Instrumentum laboris”, які быў апрацаваны Прэсінадальным Саветам, падкрэсьліў касцельныя мэты Асамблеі Біскупаў, адзначыўшы, што яна мае намер, пад кіраўніцтвам Духа Святога, ажывіць адзінства Каталіцкага Касцёла на Блізкім Усходзе. У першую чаргу ўнутры кожнага Касцёла, уключаючы ўсіх яго членаў: Патрыярха, біскупаў, святароў, законнікаў і законніц, кансакраваных і свецкіх асоб. Касцельнае жыццё, так наладжанае, прынясе пазітыўныя плады ў экумэнічным шляху з іншымі касцёламі і касцельнымі супольнасцямі, якія прысутныя на Блізкім Усходзе. Гэтая падзея з’яўляецца таксама спрыяльнаю для працягу канструктыўнага дыялогу з гэбрэямі,з якімі спалучае католікаў доўгая гісторыя Саюза, як таксама з мусульманамі.


Працы Сіноду накіраваныя на сведчанні хрысціянаў на асабістым, сямейным і сацыялььным узроўнях. Гэта патрабуе ўмацавання іхняй хрысціянскай тоеснасці праз Слова Божае і Сакраманты. Усе спадзяюцца, што вернікі адчуюць радасць з жыцця ў Святой Зямлі, зямлі бласлаўлёнай прысутнасцю і славаю пасхальнай таямніцы Езуса Хрыста. На працягу стагоддзяў гэтыя месцы прыцягвалі натоўпы паломнікаў, а таксама рэлігійныя супольнасці мужчын і жанчын, якія лічылі вялікім гонарам магчы жыць і сведчыць ў зямлі Езуса. Нягледзячы на цяжкасці хрысціяне Святой Зямлі пакліканы ажыўляць свядомасць быць жывымі камянямі Касцёла на Блізкім Усходзе, у святых месцах нашага збаўлення. Але годна жыць ў сваёй радзіме ёсць, перш за ўсё, асноўным правам чалавека: такім чынам мы павінны спрыяць стваранню ўмоваў для міру і справядлівасці, якія неабходныя для гарманічнага развіцця ўсіх жыхароў гэтага рэгіёну. Усе пакліканы ўнесці свой ўклад: міжнародная супольнасць, падтрымліваючы надзейныя, справядлівыя і канструктыўныя шляхі да міру; асноўныя рэлігіі рэгіёну праз садзейнічанне духоўным і культурным каштоўнасцям, якія аб’ядноўваюць людзей і выключаюць праявы гвалту. Хрысціяне будуць працягваць ўносіць свой ўклад не толькі дзейнічаючы ў інтарэсах сацыяльных, такіх як адукацыя і ахова здароўя, але асабліва ў духу евангельскіх Блаславенстваў, якія ажыўляюцца праз практыку прабачэння і прымірэння. У гэтай працы яны заўсёды будуць мець падтрымку ўсяго Касцёла, аб чым сведчыць прысутнасць дэлегатаў Эпіскапатаў з іншых кантынентаў.


Дарагія сябры, даручым працы Сінода Біскупаў для Блізкага Усходу шматлікім Святым гэтай бласлаўлёнай зямлі. Упрошвайма заступніцтва Найсвятой Панны Марыі, каб наступныя дні малітвы, разважанняў і братняга адзінства прынеслі добры плён у цяперашні час і ў будучыні дарагому народу, які жыве на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.