2010-10-10 17:04:57

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" на Плошчы Святога Пятра


Пры ўдзеле вялікай колькасці пілігрымаў з усіх кантынентаў, якія прыбылі таксама на адкрыццё Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, адбылася сёння малітва “Анёл Панскі” на Плошчы Святога Пятра. Перад ёй Папа звярнуўся да сабраных са сваім словам:

Дарагія браты і сёстры!

Я толькі-што вярнуўся з Базылікі Святога Пятра, дзе старшынстваваў Святой Імшы на адкрыццё Спецыяльнага Зграмаджання Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Гэтая надзвычайная Сінадальная Асамблея, якая прадоўжыцца два тыдні, сабрала ў Ватыкане пастыраў Касцёла, які жыве на Блізкім Усходзе, тых зямель, на якіх адзіны Хрыстовы Касцёл выяўляецца ва ўсім багацці яе старажытнай традыцыі.Тэма, якая будзе абмяркоўвацца гучыць: “Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе: еднасць і сведчанне”. У самой справе гэтыя краіны намечаны бачнымі глыбокімі падзеламі і трывожнымі канфліктамі, Касцёл пакліканы быць знакам і прыладай адзінства і прымірэння, па прыкладу першай Ерусалімскай супольнасці, у якой “многа веруючых было аднаго сэрца і адной душы”. Гэтая задача з’яўляецца складанай з таго моманту, калі хрысціяне Блізкага Усходу часта мусяць пераносіць цяжкія ўмовы жыцця, як у асабістым жыцці так і ў сямейным і як супольнасць. Але гэта не павінна знеахвочваць: менавіта ў гэтым кантэксце яшчэ больш гучыць неабходны і настойлівы заклік Хрыста: “Навярніцеся і верце ў Евангелле”. У маім нядаўным падарожжы на Кіпр я перадаў “Strumento di Lavoro” гэтай Сінадальнай Асамблеі вернікам. Цяпер, калі Сінод пачаў працы, я запрашаю ўсіх маліцца да Бога, каб даў яму багатыя дары Святога Духа.


Месяц кастрычнік з’яўляецца месцам Ружанца. Гэта, так бы мовіць, “духоўны тон” ў літургічным успаміне Маці Божай Ружанцовай, які адзначаецца 7 дня. Таму мы запроўшаны поўнасцю аддацца кіраўніцтву Марыі ў гэтай старажытнай малітве, вечна новай, якая ёсць яе асабліваю дарагаю, бо Яна вядзе нас прама да Езуса, дапоўнена ў сваіх таямніцах збаўлення: радасных, светлых, сумных і слаўных. Прытрымліваючыся шляху пашаны годнага Папы Яна Паўла ІІ ( ягонага апостальскага ліста Rosarium Virginis Mariael) жадаю прыпомніць, што Ружанец ёсць біблейскай малітвай. Гэта малітва сэрца, у якой паўтарэнне “Ave Maria” накіроўвае думкі да Хрыста і такім чынам мы ўпэуненыя ў настойлівым упрошванні яго і нашай Маці. Гэта малітва, якая дапамагае нам разважаць пра Слова Божае і прысваяць эўхарыстычную супольнасць, па прыкладу Марыі, якая захоўвала ў сваім сэрцы ўсё тое, што Езус рабіў і казаў.


Дарагія сябры, мы ведаем, што Панна Марыя была люблена і шанаваная нашымі братамі і сёстрамі Блізкага Усходу. Усе бачаць ў Ёй Клапатлівую Маці, якая блізкая да кожнага цярпення і Зорку надзеі. Даручым Яе заступніцтву працы Сінадальнага Зграмаджання, якое сёння адкрылася, каб хрысціяне гэтага рэгіёну узмацаваліся ў еднасці і далі ўсім сведчанне Евангеллю любові і міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.