2010-10-09 14:14:35

Прэзэнтацыя Спецыяльнага Сінода Біскупаў для Бліізкага Ўсходу


RealAudioMP3 У прэс-цэнтры Ватыкана Арцыбіскуп Мікола Этэровіч, Генеральны Сакратар Сінода, паінфармаваў у пятніцу прадстаўнікоў СМІ аб значэнні і ходзе Спецыяльнай Асамблеі для Блізкага Ўсходу. Сінод адбудзецца ў Ватыкане ад 10 да 24 кастрычніка гэтага года на тэму: «Каталіцкая Царква на Блізкім Усходзе:еднасць і сведчанне:" Грамада вернікаў мела адно сэрца і адну душу (Дз 4,32) "».

Монс. Этэровіч прадставіў журналістам рэгіянальны Каталіцкі Касцёл лацінскага і ўсходняга абрадаў, назваў склад удзельнікаў Асамблеі, а таксама выявіў тыя асаблівасці і душпастырскія мэты, якія адрозніваюць гэты Сінод ад папярэдніх. Ён паведаміў, што на дні працы Сіноду " Радыё Ватыкан" адкрыла спецыяльныя вэб-старонкі на шасці мовах: італьянскай, французскай, англійскай, арабскай, армянскай і на іўрыце. Па іх можна сачыць за Сінодам ў рэальным часе па тэкстах; будуць таксама змяшчацца аўдыё- і відэаматэрыялы. Старонка даступная ў інтэрнэт-сайце "Радыё Ватыкан": www.radiovaticana.org

Арцыбіскуп выказаў задавальненне, што ўсе краіны Блізкага Ўсходу падпісалі Статут ААН па правах чалавека, сярод якіх ёсць і права на свабоду веравызнання, свабоду сумлення. Гэта натуральны закон, які распаўсюджваецца на ўсіх, па-за канцэпцыяй культурнага, рэлігійнага або іншага адчужэння. Сінод пачнецца ў нядзелю ўрачыстаю Боскаю Літургіяй, якую ў базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане ўзначаліць Папа Бенедыкт ХVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.