2010-10-09 11:49:39

Папа ўзначаліць літургію на распачацце Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт ХVI узначаліць урачыстую літургію. Яна адбудзецца ў базіліцы святога Пятра ў Рыме 10 кастрычніка з нагоды адкрыцця Спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Тэма яго – “Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе: еднасць і сведчанне.”

На ўрачыстую літургію запрошаны ўсе, хто, у адпаведнасці з дакументам Motu Proprio, стварае Pontificаlіs Domus (Папскі Корпус) і жадае прыняць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.