2010-10-08 15:11:47

Французскі прэзідэнт прыняты Святым Айцом.


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI даў сёння аўдыенцыю Прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі ў Апостальскім палацы.
Святы Айцец і французскі прэзідэнт сустракаюцца ў трэці раз. Сёння было відаць, што абодва рады гэтай магчымасці. Бэнэдыкт XVI сказаў прэзідэнту, што захоўвае вельмі цёплы ўспамін аб сваім візіце ў Парыж і Лурд. Яны сардэчна гутарылі крыху больш за паўгадзіны на тэмы міжнароднай палітыкі: у прыватнасці, абмеркавалі ход мірнага працэсу на Блізкім Усходзе, становішча хрысціянаў у розных краінах, пашырэнне прысутнасці праз міжнародныя ўстановы ў розных частках свету. Была падкрэслена важнасць, у перспектыве Энцыклікі ”Caritas in Veritate”, этычнага і сацыяльнага памеру ў эканамічнай праблематыцы. Пасля адбыўся абмен падарункамі.

Акрамя сустрэчы з Бенедыктам XVI, прайшлі перамовы французскага прэзідэнта з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўным сакратаром Святога Пасаду, і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, намеснікам Дзяржсакратара па адносінах з дзяржавамі.

Далей прэзідэнт Сарказі і суправаджаючыя яго асобы прынялі ўдзел у малітве за Францыю ў базіліцы Святога Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.