Маскоўскі Патрыярхат удзячны католікам за дапамогу для праваслаўных эмігрантаў
Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, мітрапаліт Іларыён
выказаў удзячнасць католікам за актыўную дапамогу рускім праваслаўным, якія жывуць
за мяжой. У заяве ён спасылаецца на ліст ад групы расійскіх аўтараў, якія ідэнтыфікуюць
сябе як “кансерватыўны голас царкоўнай супольнасці” і крытыкуюць Патрыярхат за яго
“занадтае адкрыццё на супрацоўніцтва з католікамі”
“Ці крытыкі нашага супрацоўніцтва
з рымска-каталіцкім Касцёлам ведаюць аб тым, колькі сваіх святынь католікі зрабілі
даступнымі для рускіх праваслаўных за мяжой, і часцей за ўсё без якой-небудзь кампенсацыі?
Гэтыя факты хіба сведчаць аб чымсці?,- сказаў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату.
Акрамя
таго, шмат рускіх праваслаўных хрысціян, якія пражываюць за мяжой нелегальна, з дапамогай
каталіцкіх дабрачынных арганізацый знайшло працу і атрымала адпаведныя дакументы,
і гэта ўсё па просьбе праваслаўных парафій”.
Аднак тым, што псуе цяперашній
адносіны з католікамі, на думку мітрапаліта Іларыёна, ёсць “экспансія грэка-католікаў
на Украіне”.