У Іерусаліме адбываецца Сусветны кангрэс саюза каталіцкіх жаночых арганізацый
Сотую гадавіну свайго
існавання Сусветны кангрэс саюза каталіцкіх жаночых арганізацый адзначае юбілейным
сімпозіумам, які зараз праходзіць у Папскім інстытуце Нотр-Дам у Іерусаліме. Да саюза
належаць амаль 100 каталіцкіх арганізацый, якія прадстаўляюць больш за 5 мільёнаў
жанчын у 60 краінах свету.
Працы кангрэса праходзяць пад дэвізам, узятым з
Дзеяў Апосталаў: «Вы будзеце маімі сведкамі». У рамках святкавання на Святую Зямлю
прыбыла каля 500 прадстаўніц розных жаночых каталіцкіх арганізацый, каб разам адкрываць
ролю жанчыны ў Касцёле і грамадстве. Як падкрэсліваюць арганізатары, сустрэча арганізвана
менавіта ў Іерусаліме для таго, каб «дасягнуць каранёў нашай веры, каб лепш пазнаць
Езуса Хрыста праз кантакт з месцамі, асвечанымі некалі Яго прысутнасцю».
Мэтай
Сусветнага кангрэса саюза каталіцкіх жаночых арганізацый з’яўляецца садзейнічанне
актыўнаму ўдзелу і адказнасці каталіцкіх жанчын у жыцці Касцёла, у працы па развіцці
чалавецтва дзеля міру ва ўсім свеце.