2010-10-06 09:25:40

Святар з Індыі стаў генеральным настаяцелем Кангрэгацыі айцоў Палатынаў


RealAudioMP3 Ксёндз Якуб Нампудакам з Індыі быў выбраны 4 кастрычніка новым Генералам Таварыства Каталіцкага Апостальства падчас ХХ Генеральнай Асамблеі.

Ён нарадзіўся 10 жніўня 1955 года. З’яўляецца членам Правінцыі Аб’яўлення Пана ў Нагпур, Індыя. Быў высвядчаны на святара ў 1981 годзе. Атрымаў ступень магістра філасофіі і духоўнасці а таксама ступень бакалаўра псіхалогіі на Грэгарыянскім Універсітэце Рыма.

Ксёндз Якуб Нампудакам стаў 19 Генеральным Настаяцелем Таварыства Каталіцкага Апостальства. Ён хоча працягваць працу развіцця Таварыства і цэлай Палатынскай сям’і ў духу харызмы заснавальніка кангрэгацыі, святога Вінцэнта Палоцці. Фармацыя і місійнасць з’яўляюцца асноўнымі напрамкамі дзейнасці, якімі жадае заняцца новы генеральны настаяцель.








All the contents on this site are copyrighted ©.