2010-10-06 13:23:05

Касцёл будуецца ў супольнасці, а не ў персанальным пратаганізме. Кардынал Бертонэ


RealAudioMP3 “Сапраўды святой з’яўляецца Праўда” . Такія словы звярнуў сёння падчас святой Імшы перад пачаткам другога дня працы Кангрэсу каталіцкай прэсы да яго ўдзельнікаў кардынал Тарчызіо Бертонэ.

Літургія адбылася сёння раніцай ў Базіліцы святога Пятра. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI спачатку прывітаў сабраных ад імя Святога Айца, з якім яны заўтра сустрэнуцца асабіста. Кардынал Бертонэ падкрэсліў, што Бэнэдыкт ХVІ выказвае ўсім шчырае прызнанне за працу, заклікаючы назаўсёды заставацца будаўнікамі праўды і дабра.

У сваім слове кардынал Бертонэ звярнуў увагу на тое, што наш зварот у малітве “Ойча наш”, якой навучыў апосталаў Сын Адзінародны, утрымлівае ўсё, аб чым можна прасіць: прызнаванне святасці Імя, прыйсце Валадарства, дар хлеба, даравання і вызвалення са зла. Спасылаючыся на сённяшнее Евангелле, кардынал указаў на актуальнасць перасцярогі святога Паўла: ад “фальшывых братоў”, каб не стацца “нявольнікамі літары”. Дзяржсакратар нагадаў, што СМІ ніколі не бываюць зусім нейтральнымі і заклікаў журналістаў, нягледзячы на адносную беднасць сродкаў каталіцкага друку, клапаціцца аб выкараненні беднасці, перш за ўсё духоўнай, несучы і ў эпоху лічбавай глабалізацыі і плыні інфармаванасці каталіцкую візію і магчымасць збалансаваных адносінаў веры і розуму.

Вялізная адказнасць ляжэць на каталіцкіх СМІ ў розных краінах. “Як і іншыя, яны пакліканы інфармаваць і фармаваць, уключаючыся ў грамадзянскія працэсы, не надаючы прывілеяў ніякім сэктарам – палітычным, эканамічным, партыйным ці нават рэлігійным, але застаючыся заўсёды верныя Праўде – адзінай святой.”







All the contents on this site are copyrighted ©.