2010-10-04 14:14:46

Папа склаў кветкі на месцы забойства мафіяй сіцылійскага суддзі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI па дарозе з Палерма ў аэрапорт “Фальконэ –Борсэліно”, падчас учарашняга візіту на Сіцылію, затрымаўся ў горадзе Капачы, ў месцы дзе трагічна загінуў суддзя Джаванні Фальконэ. Папа выйшаў з машыны, каб пакласці букет кветак ля аднаго з каменных слупоў узведзеных у памяць аб ахвярах замаху. Святы Айцец памаліўся ў маўчанні, узгадваючы ўсіх ахвяраў мафіі і іншых відаў арганізаванай злачыннасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.