2010-10-03 14:42:27

У італьякім горадзе Парма адбылася беатыфікацыя Анны Марыі Адорні


RealAudioMP3 Сёння, ў другой палове дня, ў катэдральным касцёле Пармы прайшла літургія, падчас якой беатыфікацыя Слугі Божай Анны Марыі Адорні, заснавальніцы Кангрэгацыі Служабніц Безаганнай і Інстытуту Добрага Пастыра ў Парме. Абрад беатыфікацыі здзейніў прадстаўнік Святога Айца, арцыбіскуп Анджэло Амато, Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Анна Марыя Караліна Эмілія нарадзілася 19 чэрвеня 1805 года ў Фавіццано, ў правінцыі Масса-Карара. Ва ўзросце 21 год выйшла замуж за Даменіка Ботті. Яны мелі шасцёра дзяцей, які памерлі ў раннім ўзросце, за выключэннем другога сына Леапольда. Пасля смерці мужа ў 1884 годзе, яна пачала працаваць з жанчынамі, якія знаходзіліся ў турме, і якія былі пад духоўным кіраўніцтвам святара Аттіляно Алівэрос, прыор бэнэдыктынаў у Парме. З цягам часу да яе далучыліся сябры і члены гарадскога таварыства, з якімі яна стварыла “Пабожны саюз жанчын наведвальніц турмаў”, які быў зацверджаны мясцовым біскупам у 1847 годзе.

Пазней Анна Марыя пашырыла свой апасталят на былых зняволеных і дзяўчат, якія знаходзіліся “у групе рыска” і сірот, ствараючы ў 1856 годзе Інстытут Добрага Пастыра. А для забеспячэння пераемнасці і больш эфектыўнай працы заснавала ў 1857 годзе Кангрэгацыю Служабніц Беззаганнай ў Парме. Харызмай якога стала апостальства з мэтай навяряртання жанчын, якія былі ў складанай маральнай сітуацыі, абароны дзяўчын, якія падвяргаліся небяспецы.

Пакутуючы ад паралічу благаслаўлёная памерла ў Парме 7 лютага 1893 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.