2010-10-03 13:31:05

Папа выражае сваю павагу да Касцёла ў Беларусі


RealAudioMP3 Сваю павагу да душпастырскіх ініцыятыў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, якія былі прысвечаны 300-годдзю кансэкрацыі сучаснай архікатэдры ў Мінску, выразіў Святы Айцец у лісце да кардынала Юзафа Томка. Бэнэдыкт XVI прызначыў славацкага іерарха сваім спецыяльным пасланнікам на юбілейныя ўрачыстасці, якія адбудуцца 9 кастрычніка.

Папа звярнуў увагу на тое, што душпастыры і вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, святкуючы юбілей сваёй архікатэдры, паглыбляюць веданне Божага Слова і звяртаюць увагу на дзейнасць Божага Провіду ў грамадстве. Дзякуючы душпастырскім ініцыятывам усе жыхары рэгіёну могуць даведацца наколькі глыбокая сувязь хрысціянства і гісторыі краіны.

Радасці і праблемы вернікаў Беларусі добра вядомыя кардыналу Томка – нагадаў Святы Айцец у сваім лісце. Папа папрасіў прывітаць Мітрапаліта Кандрусевіча, усё духавенства і вернікаў. Папскі легат павінен пераказаць таксама выразы павагі свецкім уладам Беларусі і ўсім, хто адносіцца з паважаннем да місіі Касцёла і рэлігійнай свабоды, а таксама тым, для каго важная сапраўдная годнасць чалавечай асобы.







All the contents on this site are copyrighted ©.