2010-10-02 16:02:15

Ізраіль: акцыя падтрымкі рашэння адмены падзелу паміж мужчынамі і жанчынамі


RealAudioMP3 Каля 50 змагарак за правы жанчын удзельнічалі ў маніфестацыі ў Ерусаліме. Яна была праведзена ў знак падтрымкі рашэння Вярхоўнага Суда Ізраіля, якое забараняе разлучаць мужчын і жанчын на вуліцах падчас яўрэйскага свята Суккот. Змагаркі неслі транспаранты і крычалі: “Устань Ізраіль, тут не Іран”, “Жанчыны не павінны хавацца” і “Гэта не сорам быць жанчынай”.

“Гэта вельмі важнае рашэнне, рэальны крок наперад”, сказала Анат
Хоффман, дырэктар Ізраільскага цэнтра рэлігійнай дзейнасці. Гэта адна з самых важных арганізацый ў краіне, якая вядзе барацьбу за адмену разлучэння жанчын і мужчын ў грамадскім жыцці.

Разлучанне жанчын і мужчын мае месца падчас святкавання Суккот, якое ўвекавечвае знаходжанне яўрэяў у пустыні пасля выхаду з Егіпту. Падчас гэтых урачыстасцяў тысячы пілігрымаў наведваюць раён Ерусаліму Мэаг Шэарым.








All the contents on this site are copyrighted ©.