2010-10-02 16:00:35

Экуменічны дакумент аб змаганні з беднасцю для еўрапейскіх устаноў


RealAudioMP3 “Не адмаўляй справядлівасці бедным”. Такі загаловак мае дакумент, які быў перададзены 1 кастрычніка ў Брусэлі Касцёламі і хрысціянскімі арганізацыямі кантынента ўстановам і прадстаўнікам дзяржаў- членаў Еўрапейскага Саюза.

Сумесны экуменічны дакумент быў прадстаўлены на прэс-канферэнцыі па барацьбе з беднасцю і сацыяльнай ізаляцыяй. Яна была праведзена па ініцыятыве хрысціянскіх Касцёлаў у сядзібе Еўрапейскага Парламанта пад патранажам яго старшыні Эжы Бузэка, па нацыянальсці паляка.

Прадстаўнікі Касцёлаў адзначылі, што хоць 10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз забавязаўся значна скараціць беднасць, аднак 17 працэнтаў яе грамадзян, што складае каля 84 мільёнаў, далей жыве ў ёй. Прадстаўнікі Касцёлаў заклікалі ўстановы і дзяржавы Еўропы актывізаваць свае намаганні, каб змяніць такое становішча. Шмат новых шляхоў дапамогі бедным сваёю дзейнасцю ў розных дыяцэзіях, парафіях ці місіях могуць вызначыць валанцёры-хрысціяне.








All the contents on this site are copyrighted ©.