2010-10-02 16:02:42

Невядомая гісторыя паўстання саборнага дакумента


RealAudioMP3 Цікавую гісторыю паўстання саборнай дэкларацыі “Nostra aetate”, або той яе часткі, якая адносіцца да дыялогу з юдаізмам, прадставіў на старонках ватыканскай газеты італьянскі гісторык Марко Ранкалі.

Ранкалі нагадвае аўдыенцыю, якую ў 1960 годзе Папа Ян ХХІІІ даў французскаму гісторыку Жулю Ісааку, “яўрэю, сям’я якога была дэпартавана ў 1943 годзе ў Асвенцым”, і якога тэалог Клеменс Тома назваў “адным з вялікіх прадказальнікаў хрысціянска-габрэйскага пагаднення пасля Другой сусветнай вайны”. Ісаак імкнуўся да таго, каб Папа “прызнаў, што існуе патрэба выпраўлення навучання адносна Ізраіля” і па гэтай прычыне жадаў сустрэцца з Янам ХХІІІ.

Калі Ян ХХІІІ абвесціў скліканне Другога Ватыканскага Сабору, Ісаак пажадаў, “каб кіраўнік Каталіцкага Касцёла асудзіў ва ўрачысты спосаб навучанне аб пагардзе і яе антыхрысціянскай істоце і каб гэтай справай заняўся Сабор”. Гэтага ён папрасіў у Папы падчас паўгадзіннай гутаркі, якую скончыў пытаннем: “Ці магу мець крыху надзеі на гэта?”. На што Ян ХХІІІ адказаў: “вы маеце права на большае, чым надзею”.

“Хаця абодва героі гэтай сустрэчы неўзабаве памерлі, аўдыенцыя была пэўным пераломам”,- піша Марка Ранкаллі, нагадаўшы, што Папа паспеў яшчэ даручыць гэтую справу кардыналу Агосціно Бэа, і такім чынам даў пачатак працэсу, які “нягледзячы на вялікія цяжкасці з боку арабскіх хрысціян і традыцыяналістаў, прывёў да саборнай дэклярацыі “Nostra Aetate”, якая з’яўляецца асновай новых адносін паміж хрысціянамі і яўрэямі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.