2010-10-02 16:01:38

Малітоўная ініцыятыва Папы за жыццё ненароджаных на пачатак касцёльнага году


RealAudioMP3 Традыцыйна Святы Айцец пачне сёлетні Адвэнт нешпарамі ў Бызыліцы Святога Пятра.

На гэты раз першыя нешпары Адвэнту, у суботу 27 лістапада, стануць часткай малітоўнага чування ў інтэнцыі зачатага жыцця. Гэта адпавядае тэматыке Адвэнту і Божага Нараджэння,- сказаў ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік прэс-бюро Апостальскай Сталіцы. Ён паведаміў аб лісце, які кардынал Антоніо Канісарэс, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і кардынал Энніо Антанэлі, які ўзначальвае Папскую раду па справах сям’і, накіравалі праз Апостальскіх Нунцыяў да старшыняў Епіскапатаў Еўропы. Яны заклікаюць біскупаў узняць у мясцовых Касцёлах аналагічныя ініцыятывы ў суботні вечар, які пачне Адвэнт і новы літургічны год. Духоўна спалучаючыся са Святым Айцом яны, такім чынам, падтрымаюць свой удзел у ініцыятывах Папы і засведчаць адданасць на карысць цывілізацыі жыцця і любові.








All the contents on this site are copyrighted ©.