2010-10-01 17:55:04

Украіна чакае Папу ў 2012 г.


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абмеркаваў дэталі візіту на Украіну ў 2012 г. падчас аўдыенцыі, якую ён даў 30 верасня 2010 г. арцыбіскупу Львоўскаму Мечыславу Макшыцкаму.

Візіт Пантыфіка будзе звязаны з 600-й гадавінай перанясення біскупскай сталіцы з Галіча ў Львоў, а таксама з эўхарыстычным кангрэсам на Украіне. Яшчэ ў маі гг. Апостальская Сталіца пацвердзіла, што Папа прыняў запрашэнне наведаць Украіну.

Апошні папскі візіт на Украіну быў здзейснены папам Янам Паўлам ІІ у чэрвені 2001 г.

Арцыбіскуп Макшыцкі з 1996 па 2005 гг. з’яўляўся асабістым сакратаром папы Яна Паўла ІІ і да 16 ліпеня 2007 г. сакратаром Бэнэдыкта XVI. Цяпер ён — арцыбіскуп Львоўскі, а таксама старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.