2010-10-01 17:53:44

У чэрвені 2011 г. Папа наведае Сан-Марына


RealAudioMP3 19 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI плануе наведаць Сан-Марына. Аб гэтым паінфармавала тэлебачанне краіны RTV San Marino. Амаль 30 год таму, 29 чэрвеня 1982 г., у гэтай дзяржаве пабываў папа Ян Павел ІІ.

Бэнэдыкт XVI двойчы размаўляў з прадстаўнікамі ўлады ў гэтай рэспубліцы: праз некалькі дзён пасля свайго абрання на Святы Пасад, 24 красавіка 2005 г., і 11 сакавіка 2006 г.


Сан-Марына з’яўляецца найстарэйшай дзяржавай свету, заснаванай яшчэ ў 301 г. На невялікай прасторы краіны ў 61,6 квадратных кіламетра пражываюць 30 тысяч жыхароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.