2010-10-01 17:52:10

Масква: Патрыярх Кірыл станоўча ставіцца да аб’яднання Германіі


RealAudioMP3 Напярэдадні 20 гадавіны аб’яднання Германіі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў віншавальны ліст уладам Германіі. У ім выказаў задавальненне ў сувязі са звяржэннем Берлінскага муру і падзякаваў немцам за інтэграцыю еўрапейскіх народаў.

“Гэтая падзея адыграла ключавую ролю ў стварэнні новых міжнародных адносін у Еўропе. Яна закончыла адзін з самых трагічных і балючых падзелаў у новай гісторыі чалавецтва”,- напісаў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы да Прэзідэнта Германіі Хрысціяна Вульфа. Ён выказаў надзею, што дзейнасць рускіх праваслаўных супольнацей ў Нямеччыне “будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню атамасферы даверу і добрасуседскіх адносін на еўрапейскім кантыненце”.

У лісце на імя канцлера Анджэлы Меркель Патрыярх нагадаў намаганні нямецкіх уладаў узнятыя з мэтаю інтэграцыі еўрапейскіх краін. Вельмі пазітыўным назваў факт, што Руская Праваслаўная Царква ў Германіі карыстаецца належнай павагай: “У нашых парафіях, якіх у Германіі каля двухсот, духоўную апеку атрымліваюць тыя, хто прязджае і хто жыве. Маскоўскі Патрыярхат супрацоўнічае з Рыма-каталіцкім Касцёлам і пратэстанцкімі супольнасцямі ў вашай краіне для захавання і ўмацавання хрысціянскіх вартасцяў у Еўропе”,- напісаў на заканчэнне свайго ліста да Анджэлы Меркель Патрыярх Кірыл.







All the contents on this site are copyrighted ©.