"Праўда, аб’яўленне і сапраўднасць жыцця ў лічбавую эпоху” –тэма Сусветнага дня сацыяльных
камунікацый
Яе выбраў Бэнэдыкт XVI. Зварот Папы на гэты Дзень будзе апублікаваны, як і кожны год,
24 студзеня, калі Касцёл адзначае літургічнае свята святога Францыска Сальскага
- апекуна каталіцкіх журналістаў. А сам чарговы Дзень пройдзе 5 чэрвеня 2011 года.
“Выбраная тэма ставіць у цэнтр ўсіх працэсаў чалавечую асобу”,- гаворыцца
ў заяве Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі. “Значэнне асабістага сведчання
застаецца фундаментальным нават у эпоху, калі пераважаюць і пануюць новыя тэхналогіі:
яны дазваляюць толькі наблізіцца да рэчаіснасці. Таму работнікі СМІ павінны браць
на сябе абавязак гарантаваць сапраўднасць жыцця, што застаецца важным для работнікаў
гэтай сферы асабліва для каталіцкіх журналістаў ў эру найсучаснейшых тэхналогій.
Інструменты самі па сабе не могуць змяніць сутнасці і павысіць узровень даверу
да журналіста, або падмяніць стаўленне да асноўных каштоўнасцяў. Неабходна працягваць
ўсталёўваць ўсё больш высокія мэты ў галіне новых тэхналогій, ставячы ў цэнтры ўвагі
праўду. Яна застаецца канчатковай і нязменнай мэтай пры карыстанні новымі сродкамі
сувязі. Лічбавая эра, пашыраючы інфармаванасць і веды, можа ідэальна наблізіць самую
важную мэту для кожнага сумленнага чалавека, які працуе ў СМІ – паведамляць праўду.
Яна застаецца нязменным маяком для любых, усё больш дасканалых каналаў абвяшчэння
і ў лічбавую эпоху.”-гаворыцца ў каментары Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі.