2010-09-29 15:08:31

Папа Бэнэдыкт ХVI заахвоціў вернікаў да ўмацавання сувязі з Хрыстом


RealAudioMP3 У сераду, 29 верасня на Плошчы святога Пятра адбылася агульная аудыенцыя з удзелам Бэнэдыкта ХVI. Падчас яе Папа звярнуўся са сваёй прамовай да вернікаў:

Дарагія браты і сёстры!

Сёння хачу распавесці пра святую Матыльду Хакэборн, адну з найбольш вялікіх постацей манастыра ў Хэльфта, якая жыла ў ХІІІ стагоддзі.

Матыльда ва ўзросце 50 гадоў перажывае духоўны крызіс разам з фізічнымі пакутамі. У гэтым стане яна прызналася двум сваім сяброўкам, што атрымала ад Бога ласкі, дзякуючы якім Ён вёў яе ад дзяцінства. Сяброўкі запісалі ўсё гэта. Калі яна даведалася аб гэтым была вельмі засмучана і занепакоена. Пан, аднак, супакоіў яе. Даў ёй зразумець, што тое, што было запісана, на славу Божую і на карысць іншым. Такім чынам, гэта асноўная крыніца з якой мы здабылі інфармацыю аб жыцці і духоўнасці гэтай Святой.

Матыльда нарадзілася ў 1241 або 1242 годзе ў замку Хэльфта. Была трэцяй дачкой Барона Хакэборна. У сем гадоў разам з маці наведала сястру Гэртруду ў кляштары Родэрсдорф. Яна настолькі зачаравалася гэтым асяроддзем, што вельмі захацела апынуцца ў ім. У 1258 годзе, яна ўступае ў хэльфцкі кляштар, які быў маёмасцю Хакэборнаў. Матыльда адрозніваецца пакорнасцю, энтузіязмам, дабрынёй, чысцінёй і нявіннасцю жыцця, інтэнсіўнасцю, з якой жыве ў лучнасці з Богам, Багародзіцай і святымі. Яна была надзелена высокімі прыроднымі і духоўнымі якасцямі. Праз некаторы час, становіцца дырэктарам кляшторнай школы, хору, настаўніцай навіцыяту. Гэтую працу выконвае са стараннасцю і дакладнасцю.

У 1261 годзе ў кляштар прыбыла 5 гадовая дзяўчынка Гертруда, якая была даручана апецы 20-гадовай Матыльды. Яна навучала дзяўчынку і была кіраўніком яе духоўнага жыцця, пакуль тая не стала выдатнай вучаніцай і даверанай асобай. У 1271 або 1272 годзе Матыльда з Магдэбурга таксама ўступіла ў кляштар. Ён прыняў такім чынам, чатырох вялікіх жанчын,- дзве Матыльды і дзве Гертруды,- легенды нямецкага законнага жыцця.

Падчас доўгага жыцця, праведзенага ў кляштары, Матыльда адчуваць пастаянныя інтэнсіўныя болі, якія яна лучыла з суровымі пастановамі, якія абіраліся законніцамі для навяртання. Такім чынам, Матыльда ўдзельнічала ў муках Хрыста да канца свайго жыцця. Малітва і кантэмпляцыя былі асновай яе жыцця.


Яе погляды, навучанне, падзеі жыцця грунтуюцца моцна на літургічнай і біблейскай глебе. Такім чынам, мы лепш разумеем яе глыбокае веданне Святога Пісання, якое было яе штодзённым хлебам. Яе асаблівая ўвага была звернута на Евангелле: “словы Евангелля былі для яе выдатнай ежай і выклікалі ў яе сэрцы такія пачуцці, якія часта не дазвалялі спыніць чытанне... Спосаб, якім яна чытала гэтыя словы, быў настолькі руплівы, што ва ўсіх выклікаў захапленне. Таксама, калі яна спявала ў хоры, была цалкам ахоплена думкамі аб Богу. У адной з візій сам Езус сказаў ёй чытаць Евангелле: “Падумай як вялікая мая любоў: калі ты хочаш пазнаць яе добра, нідзе не знойдзеш так выразнае яе праяўленне як у Евангеллі. Ніхто ніколі не мог выказаць пачуцці мацней і пяшчотней, чым Хрыстус кажучы: Як палюбіў мяне Айцец так і Я палюбіў вас”

Дарагія сябры, асабістая і літургічная малітвы, асабліва Літургія гадзін і святая Імша, з’яўляюцца каранямі духоўнага вопыту святой Матыльды Хакэборн. Дазваляючы Святому Пісанню кіраваць сабой і сілкуючыся еўхарыстычным хлебам, яна вайшла на шлях інтымнага саюза з Панам, заўсёды ў поўнай адднасці Касцёлу. І гэта таксама моцны выклік для нас, каб рабіць больш моцнай наша сяброўства з Богам, асабліва праз штодзённую малітву, актыўны і ўважлівы ўдзел у святой Імшы. Літургія – вялікая школа духоўнасці.
Матыльда мела 58 гадоў. У апошнія восем сур’ёна хварэла. Яе праца і яе рэпутацыя святасці распаўсюдзіліся вельмі шырока.

Святая Матыльда Хакэборн давярае нас Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і Панне Марыі. Запрашае аддаваць пашану Сыну праз Сэрца Маці і выхваляць Марыю праз Сэрца яе Сына: “Вітаю Цябе, Найсвятая Дзева Марыя, ў гэтай салодкай расе, якая з Сэрца Святой Тройцы распасціраецца на нас. Вітаю вас ў славе і радасці, якой цяпер вы весяліцеся ў вечнасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.