2010-09-28 10:51:44

Паўднёвая Асеція: расійска-грузінскі праваслаўны канфлікт


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл накіраваў пажаданні народу Паўднёвай Асеціі з нагоды 20 гадавіны незалежнасці, што выклікала спрэчкі ўнутры праваслаўных гэтага рэгіёну. Патрыярх Грузіі Ільля ІІ накіраваў адмысловы ліст у сувязі з гэтым інцыдэнтам кіраўніку Рускай Праваслаўнай Царквы.

“У мас-медыя з’явілася інфармацыя пра Ваш ліст з пажаданнямі кіраўніку незаконна абвешчанай Паўднёвай Асеціі ў сувязі з дваццатай гадавінай так заванай “незалежнасці”. Гэта выклікала вельмі негатыўную рэакцыю сярод вернікаў і грамадства Грузіі. Вельмі смутны і цалкам незразумелы Ваш крок, якім прызнаеце ўстаноўлены ў выніку гвалту сепаратысцкі рэжым, на землях, якія ад стагоддзяў належалі Грузіі, што прызнае ўвесь свет”,- напісаў Маскоўскаму Патрыяхру Ільля ІІ.

Патрыярх Грузіі нагадаў Кіраўніку Рускай Праваслаўнай Царквы сваю турботу аб захаванні кананічных межаў Грузіі і Грузінскай Праваслаўнай Царквы. З вялікім здзіўленнем і смуткам быў прыняты ў Тбілісі ліст Патрыярха Кірыла да ўладаў Паўднёвай Асеціі. Патрыярх Ільля ІІ дадаў, што “Царква не падпарадкоўвацца палітыкам і палітычным працэсам. Мы спадзяемся, што ў будучыні Вы, як некалі, станеце на баку справядлівасці, што будзе спрыяць развіццю добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.