2010-09-28 11:52:00

Кітай: Акадэмія грамадскіх навук заклікае да змены рэлігійнай палітыкі


RealAudioMP3 На неабходнасць змены палітыкі ўладаў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў адносінах да Каталіцкага Касцёла заклікае Акадэмія грамадскіх навук. У Пекіне быў апублікаваны рапарт на тэму рэлігійнай сітуацыі ў Кітаі.

Аўтар публікацыі, Ванг Мэікс’ю з Істытута па справах рэлігій свету заўважае, што сувязі кітайскіх католікаў з паўсюдным Касцёлам зрабіліся больш моцнымі. Адначасова заўважае, што сітуацыя ў Кітаі унікальная. Там існуе Народнае аб’яднанне прадстаўнікоў католікаў, якое дыктуе біскупам свае рашэнні і Кітайскае каталіцкае патрыятычнае аб’яднанне, якое здзяйсняе нагляд над Радай Біскупаў, не прызнанай Апостальскай Сталіцай.

У сваім рапарце Ванг Мэікс’ю прапануе, каб дзве гэтыя арганізацыі падзялілі кампетэнцыі. Рада Біскупаў, паводле аўтара, павінна кіраваць Касцёлам, а Патрыятычнае аб’яднанне павінна быць “памостам” паміж Касцёлам і ўладамі. Зараз гэта арганізацыя, на чале якой часта стаяць неверуючыя, кіруе кожным аспектам касцёльнага жыцця, ад пакліканняў па біскупскія намінацыі і фінансавыя пытанні.

Народнае аб’яднанне прадстаўнікоў католікаў, збіралася апошні раз у 2004 годзе. Наступнае пасяджэнне некалькі разоў адклікалася. Цяпер яно павінна адбыцца ў кастрычніку і абраць новых старшынь аб’яднання і Рады і Біскупаў. Ужо некалькі гадоў гэтыя функцыі застаюцца вакантнымі пасля смерці некаторых біскупаў.

У складанай сітуацыі апынуцца іерархі прызнаныя Апостальскай Сталіцай. Улады будуць ужываць прэсінг, каб яны ўзялі ўдзел у кастрычніцкім сабранні. У сваю чаргу Святы Айцец у Лісце да Католікаў у КНР, выданым 27 мая 2007 года, нагадаў, што Народнае аб’яднанне прадстаўнікоў католікаў і статуты Кітайскага каталіцкага патрыятычнага аб’яднанне знаходзяцца ў супярэчнасці з каталіцкім навучаннем. Папа таксама заклікаў біскупаў не браць удзел у сустрэчах, якія супярэчаць еднасці з Наступнікам Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.