2010-09-28 15:09:35

Айцы Аблаты выбралі новага генеральнага настаяцеля


RealAudioMP3 У Рыме праходзіць 35 Генеральны Капітул айцоў Аблатаў. 89 Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганна Зачатай абралі айца Луіса Лоўген 13 генеральным настаяцелем кангрэгацыі, якая дзейнічае ў 66 краінах свету, у тым ліку і Беларусі.

Айцец Лоўген нарадзіўся ў Буффало, штаце Нью-Ёрк у 1952 годзе. Да Кангрэгацыі айцоў аблатаў уступіў у 1970 годзе. Законныя шлюбы склаў у 1973 годзе. Пасля пасвячэння ў дыяканы ў 1978 годзе служыў у Бразіліі, але пасля прыняцця святарскага пасвячэння у 1979 годзе вярнуўся ў ЗША. Вярнуўшыся у ЗША быў выбраны ў 2005 годзе правінцыялам амерыканскай правінцыі кангрэгацыі.

Валодае ангельскай, партугальскай і іспанскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.