2010-09-27 15:48:10

Пасланне папы Бэнэдыкта ХVI з нагоды ІІ Сусветнага кангрэсу душпастырства пілігрымаў і санктуарыеў


RealAudioMP3 Папа накіраваў ліст з нагоды ІІ Сусветнага кангрэсу душпастырства пілігрымаў і санктуарыеў арцыбіскупу Антоніо Марыя Вэліё Старшыні Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў і арцыбіскупу Санцьяга дэ Кампастэла Хульяну Бар’ё Бар’ё.

З нагоды гэтага Кангрэса,- піша Святы Айцец,- які праходзіць 27-30 верасня, жадаю выказаць маё сардэчнае прывітанне ўсім братам у біскупстве, членам Брацкай Дэлегацыі, усім удзельнікам гэтага пасяджэння, а таксама ўладам Іспаніі, якія супрацоўнічалі ў падрыхтоўцы гэтага з’езда.

Тэма Кангрэсу: “Ён увайшоў і застаўся з імі” дазваляе вам задумацца над важнасцю пілігрымавання да санктуарыяў, як праявы хрысціянскага жыцця на ніве евангелізацыі.

Я сам за нядоўгі час здзейсню пілігрымку да магілы святога Якуба,- піша Папа,- “Сябра Пана”, куды прыбываюць шматлікія вернікі з гарачай адданасцю. У сувязі з гэтым, ад пачатку майго Пантыфікату я жадаю жыць таямніцай наступніка Пятра з настроямі пілігрыма, які вандруе па дарогах свету з надзеяй і прастатою, несучы на вуснах і ў сэрцы збаўчае пасланне Уваскрослага Хрыста і пацвярджаючы ў веры сваіх братоў.

У гэты гістарычны момант мы пакліканы да евангелізацыі свету, між іншым дзякуючы пілігрымкам да санктыарыяў, куды прыбывае ўсё большая колькасць пілігрымаў і турыстаў, некаторыя з якіх знаходзяцца ў складанай чалавечай і духоўнай сітуацыі, далёкія ад жыцця веры і са слабаё духоўнай тоеснасцю. Да ўсіх іх Хрыстус звяртаецца з любоў’ю і надзеяй. Імкненне да шчасця, што знаходзіцца ў душы, знаходзіць у Езусе свой адказ і побач з Ім набывае свой асаблівы сэнс. Як Сімеон сустрэў Езуса ў святыні, так і пілігрым павінен мець магчымасць адкрыць Пана ў санктуарыі.

Трэба, каб наведвальнік ведаў, што санктуарыі гэта святыя месцы і таму трэба паводзіць сябе ў іх прыстойна, з павагай і любоў’ю. Такім чынам Слова Хрыста, Сына Бога Жывога, зможа гучаць з яснасцю і Ягонная смерць і Уваскрасенне, аснова нашай веры, будзе абвешчана ва ўсёй паўнаце.

Акрамя таго, трэба ставіцца з вялікай стараннасцю да прыёму пілігрымаў, надаючы належную ўвагу годнасці і прыгажосці санктуарыяў. Санктуарыі павінны таксама аблягчаць вернікам доступ да Сакрамэнту Пакаяння і дазваляць ім годна прымаць удзел у Эўхарыстыі, якая заўсёды павінна быць цэнтрам і вяршыняй пастырскай дзейнасці - напісаў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.