2010-09-26 11:43:23

Асабісты сакратар Папы аб 5 гадах пантыфікату Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 “Папа Бэнэдыкт XVI не такі самы, як Ян Павел ІІ, Deo gratias: Бог не любіць паўтарэнняў і ксеракопій” – сказаў ксёндз пралат Георг Генсвайн, асабісты сакратар Святога Айца, які атрымаў сёлета адну з каталіцкіх літэратурных прэмій за альбом пад назвай “Бэнэдыкт XVI urbi et orbi. З Папай ў Рыме і на дарогаг свету”.

Падчас урачыстай цырымоніі ксёндз Генсвайн коратка падсумаваў 5 гадоў пантыфікату цяперашняга Папы. Ён пачаў ад смелай заўвагі, што Бэнэдыкт XVI, гэта не “ксеракопія” Яна Паўла ІІ. І дадаў: “А Ян Павел ІІ не быў такі ж самы, як Ян Павел І, Deo gratias, і Ян Павел І не быў такім самым, як Павел VI, Deo gratias, а Павел VI не быў такім самым, як Ян XXIII, Deo gratias. Але ж яны ўсе сардэчна любілі Хрыста і верна служылі Яго Касцёлу: Deo gratias quam maximas!”

Кс. Генсвайн дадаў, што выключным і цудоўным фактам было тое, што Бэнэдыкт XVI упершыню ў сучаснай гісторыі папаў стаў першым, хто публічна аддае пашану свайму папярэдніку.

“Ян Павел ІІ быў папай вялікіх вобразаў, вялікай непасрэднасці – сказаў пралат. Бэнэдыкт XVI – гэта Папа слова, сілы слова: ён больш тэолаг, чым чалавек вялікіх жэстаў. Ён чалавек, які гаворыць пра Бога. Тое, што выразна адрознівае Бэнэдыкта XVI, гэта яго адвага. Ён не баіцца канфрантацыі і дэбатаў. Называе па імені памылкі Захаду, крытыкуе насілле, якое прысвойвае сабе рэлігійнае тлумачэнне. Папа не перастае нагадваць нам, што адыходзім ад Бога праз рэлятывізм і геданізм, не менш, чым праз навязванне рэлігіі праз пагрозы і насілле.”

На думку асабістага сакратара папы, новая евангелізацыя стане магчымай паводле Бэнэдыкта XVI тады, калі людзі зразумаеюць, што вера і розум не супярэчаць адно адному, а глыбока звязаны з сабой.







All the contents on this site are copyrighted ©.