2010-09-25 11:53:51

Славакія: Касцёл і дзяржава хочуць запрасіць папу Бэнэдыкта ХVI у 2013 годзе


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл і ўрад Славацкай Рэспублікі хочуць запрасіць Святога Айца ў сваю краіну ў 2013 годзе. Гэта вынікае з заявы старшыні Епіскапату, арцыбіскупа Станіслава Зваленскага і прэм’ер-міністра Івэты Радічовэй пасля іх сустрэчы ў Браціславе.

Паломніцтва Папы было б спалучана са святкаваннямі 1150 гадавіны прыбыцця ў Славакію апосталаў Славян, Святых Кірыла і Метода. “Урад Славацкай Рэспублікі не толькі быў бы рады візіту Папы, але і палічыў яго за гонар для ўсёй краіны”,- сказала прэм’ер-міністр Радічова.

Арцыбіскуп Зваленскы запэўніў, што Каталіцкі Касцёл у Славакіі праз свае установы жадае служыць ўсяму грамадству і ўносіць свой ўклад у агульнае дабро народу. Тэмай яго перамоваў з кіраўніком урада была, між іншым, сітуацыя каталіцкай адукацыі і сацыяльнай працы. Кіраўнік урада выказалася за прызначэннем для каталіцкіх школ такіх жа сродкаў, якія атрымліваюць дзяржаўныя ўстановы.








All the contents on this site are copyrighted ©.