2010-09-25 12:20:20

Памерлы монсіньёр Фарціні быў сябрам Беларусі


RealAudioMP3 Сёння адбудзецца пахаванне монсіньёра Елеўтэрыё Фарціні, падсакратара Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які памёр у Рыме 22 верасня. Ён таксама з’яўляўся архімандрытам епархіі Лунгро (Калабрыя) Італа-Албанскай грэка-каталіцкай Царквы.
Архім. Елеўтэрыё нарадзіўся 2 красавіка 1938 г. у гарадку San Benedetto Ullano ў Калабрыі. Падрыхтоўку да святарства праходзіў у Папскай Грэцкай Калегіі і святарскае пасвячэнне 24 лістапада 1963 г.
Ад часу ІІ-га Ватыканскага Сабору працаваў у Папскай Радзе (раней: Сакратарыяце) спрыяння хрысціянскаму адзінству, дзе шмат гадоў нёс служэнне падсакратара.
Разам з працай ў Ватыкане архімандрыт Елеўтэрыё з’яўляўся душпастырам для рымскай італа-албанскай парафіі (пры храме св. Афанасія) і падтрымліваў развіццё візантыйскай традыцыі і італа-албанскай культуры.
З вялікай дабразычлівасцю памерлы архімандрыт Елеўтэрыё адносіўся да Касцёла ў Беларусі. Ён добра ведаў біскупа Чэслава Сіповіча, протаіерэя Аляксандра Надсана а таксама беларускіх студэнтаў Грэцкай Клегіі.
Ён шматразова служыў як кансультант біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна і Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека).
Пахавальныя урачыстасці архімандрыта Елеўтэрыя адбудуцца сёння ў грэцкім храме св. Афанасія Вялікага у Рыме.
Пахавальная літургія адбудзецца ў нядзелю 26 верасня 2010 г. у парафіяльным храме ў родным італа-албанскім гарадку San Benedetto Ullano.







All the contents on this site are copyrighted ©.