2010-09-24 15:21:32

Чарговая пленарная асамблея Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы прысвечана праблемам дэмаграфіі і сям'і


Яна будзе праходзіць з 30 верасня па 3 кастрычніка ў харвацкім Загрэбе. Тэмай форуму стане "Дэмаграфія і сям'я ў Еўропе”. Рада аб'ядноўвае кіраўнікоў 33 Біскупскіх Канферэнцый ў краінах Еўропы. Асамблею прыме ў сталіцы Харватыі Пастырскі архідыяцызіяльны інстытут. Удзельнікі запрошаны арцыбіскупам Загрэбу кардыналам Ёсіпам Базанічам і прэзідэнтам Біскупскай Канферэнцыі Харватыі Марынам Сракічам.

Мэта форуму - вывучыць ролю інстытута сям'і ў еўрапейскім грамадстве ў святле сучасных дэмаграфічных тэндэнцый, палітыкі падтрымкі сям'і, якая праводзіцца рознымі дзяржавамі Еўропы пры пастырскай падтрымцы Касцёлаў.

Біскупы азнаёмяцца з вынікамі апошняга анкетавання, праведзенага ў краінах Еўропы, якое дазволіла сабраць звесткі аб дэмаграфічнай эвалюцыі, удакладніць паказчыкі прыросту насельніцтва і іншыя параметры, звязаныя з сямейным фактарам.









All the contents on this site are copyrighted ©.