2010-09-24 18:46:49

ЗША: арцыбіскуп Вашынгтону вызначаны адказным за стварэнне ардынарыяту для былых Англіканаў


RealAudioMP3 Вашынгтонскі Мітрапаліт, арцыбіскуп Дональд Вуэль узначаліў надзвычайны камітэт епіскапату ЗША па справах ажыццяўлення Апостальскай канстытуцыі “Anglicanorum coetibus”. Кангрэгацыя Веравучэння прызначыла яго сваім намеснікам у пытаннях, звязаных з пераходам былых англіканаў да Каталіцкага Касцёла і ствараннем для іх спецыяльных персанальных ардынарыятаў на тэрыторыі ЗША.

Епіскапат ЗША заклікае англіканаў зацікаўленых у выкарыстанні прапаноў апостальскай канстытуцыі “Anglicanorum coetibus”, каб уступалі ў кантакт з мясцовай архідыяцэзыяй. Задача камітэта, на чале якога стаіць арцыбіскуп Вуэль, заключаецца ў садзейнічанні рэалізацыі рашэнняў, якія змешчаныя ў папскім дакуменце і ацэнцы зацікаўлення стварэннем персанальнага ардынарыята для былых англіканаў у ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.