2010-09-23 14:55:21

Памёр падсакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству


RealAudioMP3 У сераду, 22 верасня, памёр падсакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству монс. Элеўтэрыё Фортіно. Быў святаром італьянска-албанскай епархіі Калабрыі.

Нарадзіўся 21 красавіка 1938 года ў мясцовасці Латтарыко. Жыў Грэцкай Калегіі ў Рыме. Вывучаў філасофію і тэалогію на Папскім Грэгарыянскім універсітэце. З 1965 года працаваў ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству. Займаўся адносінамі Каталіцкага Касцёла з Усходнімі Цэрквамі. У апошнім часе быў сакратаром каталіцкай змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, працы якой праходзяць зараз у аўстрыйскай Вене.







All the contents on this site are copyrighted ©.