2010-09-22 11:28:34

Ватыкан: стаў вядомы час правядзення VII Сусветнай cустрэчы cем’яў


RealAudioMP3 Абвешчаны тэрмін і дэвіз VII Сусветнай сустрэчы сем’яў. Яна будзе праходзіць 30 мая — 1 чэрвеня 2012 г. у італьянскім Мілане. Тэма сустрэчы будзе гучаць так: «Сям’я, праца і свята».

Сусветныя сустрэчы сем’яў з’яўляюцца адной з асноўных душпастырскіх ініцыятыў Яна Паўла ІІ. Яго ідэю працягвае Бэнэдыкт ХVI. Упершыню гэтае мерапрыемства адбылося 8–9 кастрычніка 1994 г. у Рыме. Тады Каталіцкі Касцёл перажываў Год сям’і, які з’яўляўся своеасаблівым укладам католікаў да Міжнароднага года сям’і, абвешчанага ААН. Чарговыя сустрэчы праходзілі ў Рыо-дэ-Жанейра (2–6 кастрычніка 1997 г.), у Рыме (11–15 кастрычніка 2000 г.), у Маніле на Філіпінах (22–26 студзеня 2003 г.); у іспанскай Валенсіі (1–9 ліпеня 2006 г.) і ў Мехіка (14–18 студзеня 2009 г.).







All the contents on this site are copyrighted ©.