2010-09-21 10:01:21

Італія: Ватыкан мог узнікнуць на 60 гадоў раней


RealAudioMP3 Дзяржава Ватыкан магла ўзнікнуць на 60 гадоў раней і быць большай чым сёння. На палітычны кампраміс, аднак, не згадзіўся папа Рымскі Пій ІХ. Аб гэтым стала вядома з нядаўна рассакрэчаных архіваў Ватыкана з часоў Пантыфікату гэтага Папы. Фактам з’яўляецца тое, што яшчэ да заключэння Латэранскіх пагадненняў у 1929 годзе, Пій ХІ загадаў уважліва вывучаць стаўленне да свайго папярэдніка Пія ІХ.

Аказалася, што ў 1870 годзе ўлады аб’яднанай Італіі, маючы на ўвазе міжнародную сітуацыю, былі гатовыя ісці на ўступкі Рымскаму Папе. Для іх вялікае значэнне мела публічная дэманстрацыя добрай волі ў дачыненні да Апостальскай Сталіцы. Таму яны жадалі, каб тэрыторыя, якая знаходзілася пад уладай Папы, была нашмат большай, чым сёння. Разам з Ватыканам яна павінна была ўключаць таксама раён Борга, што знаходзіцца паміж Базылікай святога Пятра і Палацам Анёла. Папа Пій ІХ рашуча адмовіўся ад гэтага. На яго думку, гэта была б анексія Касцёльнай Дзяржавы. Замест гэтага ён аб’явіў сябе вязнем італьянскіх уладаў, а вяртанне папскай дзяржаве міжнароднага суверэнітэту давялося чакаць да 1929 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.