2010-09-21 14:09:11

«Мір = будучыня. Простая матэматыка». Сёння адзначаецца Міжнародны дзень міру


RealAudioMP3 Штогод Міжнародны дзень міру адзначаецца 21 верасня. «Спыніць агонь і гвалт, рабіць паўсюдныя намаганні дзеля завяршэння канфліктаў, навядзення мастоў паміж рознымі культурамі і развіцця талерантнасці», — такою бачыць сваю ролю ў свеце ААН.

Сёлета Генеральны сакратар Пан Гі Мун заклікаў асабліва моладзь выступіць у абарону супакою, заахвоціўшы маладых людзей з усяго свету дзяліцца праз СМІ сваімі гісторыямі аб тым, што яны робяць у імя міру.

У гэтым годзе Міжнародны дзень міру супаў па часе з Самітам, прысвечаным мэтам развіцця тысячагоддзя, для ўдзелу ў якім ў Нью-Ёрку сабраліся сусветныя лідэры.

Пяць гадоў аддзяляюць чалавецтва ад 2015 года — тэрміну, да якога запланавана дасягненне Мэтаў развіцця, прынятых на Саміце тысячагоддзя ААН у 2000 годзе і накіраваных на скарачэнне беднасці, голаду, хвароб, мацярынскай і дзіцячай смяротнасці.

Генеральная Асамблея ААН абвясціла: 2010 — Міжнародны год моладзі: дыялог і ўзаемаразуменне. Усё гэта дзеля таго, каб спрыяць ідэалам міру, павагі да правоў чалавека і салідарнасці пакаленняў, культур, рэлігійных веравызнанняў і цывілізацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.